Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра

Уражанні былога прафесійнага футбаліста.

Пакуль ўсе айчынныя аматары футбола абмяркоўвалі лёсаванне Лігі нацый, зборная Беларусі ўжо паспела згуляць на Еўра і заняць 8-е месца. Гаворка пра зборную ксяндзоў па міні-футболе, якая з 9 па 12 лютага ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы сярод каталіцкіх святароў ў Любліне. У складзе нашай каманды быў і экс-гулец слонімскага «Камунальніка» і мінскага МТЗ-РІПА Сяргей Гусар. Па заканчэнні спаборніцтваў брат Сяргей адказаў на пытанні карэспандэнта Bet News.

Памятаеце экс-футбаліста, які стаў ксяндзом? Мы з ім паразмаўлялі

— Якія супернікі дасталіся нашай зборнай на турніры?

— Усяго на чэмпіянаце гулялі 18 зборных. Мы папалі ў групу Б. Першая гульня была з Казахстанам, мы выйгралі 3:0. Потым перамаглі Албанію — 6:1. Трэццяя гульня была самай цяжкай, са зборнай Чэхіі. Чэхі на турніры досыць добра гулялі, і мы амаль усю гульню прайгравалі 0:1. Але на апошніх хвілінах зраўнялі лік. Заключная гульня на групавым этапе была з Венгрыяй. Гэта вельмі моцная каманда, і мы ёй прайгралі…

Але па розніцы забітых і прапушчаных галоў занялі другое месца ў группе і выйшлі ў 1/4 фінала. Там сустрэліся з палякамі, якія потым і сталі чэмпіёнамі Еўропы. Гэта моцная зборная, і мы прайгралі ёй 0:3, што я лічу даволі годным лікам ў гэтым выпадку. У матчах за 5-8-е месца сустракаліся з Румыніяй і прайгралі 0:2. Апошні матч быў са Славакіяй, і мы саступілі 1:2. Па выніках мы, беларусы, 8-я ў Еўропе. Усе каманды, што вышэй за нас, сапраўды гулялі ў якасны футбол. Мы больш біліся і змагаліся. І для зборнай Беларусі 8-е месца — вельмі годны вынік. Здаецца, пасля 2014 года наша зборная ні разу не трапляла ў першую васьмёрку.

Хто быў лідарам беларускай каманды?

— Ведаеш, вопыт прафесійнага футболіста дапамагаў мне гуляць больш спакойна, дзесьці камусьці падказваць. Але мы маем некалькі досыць добрых футбалістаў-святароў. Так што ў нас змагалася каманда. Нават, ведаеш, калі я забіў гол зборнай Чэхіі, то ўся каманда казала: «Гэта мы забілі!» Вельмі хачу адзначыць наш камандны дух!

Капітанам зборнай Беларусі былі вы як былы прафесійны футбаліст?

— Не. Ксёндз Андрэй Ганчар з Гродна — наш капітан. Я на гэтым турніры ўвогуле гуляў упершыню, бо мяне толькі ў мінулым годзе пасвяцілі ў святары. Турнір праводзіцца ўжо ў 18-ы раз. Польшча дарэчы 10-ы раз тут перамагае.

У іншых зборных было шмат былых прафесійных футбалістаў?

— Дакладна не ведаю… Але па выгляду ў палякаў стоадсодкава некалькі было. Таксама як і ў партугальцаў, харватаў. Бачна адразу, што там гулялі ксяндзы з прафесійным футбольным майстэрствам і паняццем гульні.

Падзяліцеся асабістымі ўражаннямі ад вайбу вашага першага каталіцкага Еўра.

— Калі я бачу, што тут прадстаўлена мая краіна, наш сцяг побач з іншымі сцягамі — таго ж Казахстана, уніі Еўрапейскай, Албаніі і гэтак далей, мяне гэта радуе. Мне было прыемна быць разам з астатнімі зборнымі, быць часткай усяго гэтага і прадстаўляць тут родную Беларусь.

Ці думаў некалі падлетак-футбаліст Сяргей Гусар са слонімскай ДЮСШ, што калісьці будзе гуляць на чэмпіянаце Еўропы?

— Ніколі і прадставіць такога не мог. Бог умее здзіўляць:)

Як раз падчас вашага знаходжання адбылося лёсавання Лігі нацый. Як ацэніце групу, у якую трапіла галоўная беларуская футбольная зборная (Албанія, Фінляндыя, Сан-Марына)?

— Группа ўвогуле класная, лічу, што пашанцавала. Нават мяркуючы па тым, як мы гулялі цяпер супраць Албаніі, мне здаецца, што са зборнымі гэтай краіны можна змагацца. Таму хай нашым хлопцам Бог дае натхненне і благаслаўляе, каб сапраўды добра ўсё прайшло.

Ці здзівіў вас пераход аднаго з лідараў нацыянальнай зборнай Валерыя Грамыкі ў віцебскі «МЛ»?

— Шчыра кажучы, здзівіў. Але хто я такі, каб ацэньваць дзеянні чалавека, які сам вольны выбіраць себе месца працы? Валер адназначна футбаліст высокага класу, які гуляў і у Лізе чэмпіёнаў. І калі гулец такога ўзроўню захацеў вярнуцца ў Беларусі, то, можа, гэта паслужыць на карысць нашаму чэмпіянату, каб трошачку на іншы ўзровень ён падняўся. І я лічу, калі футбаліст такога ўзроўню вяртаецца ў Беларусь, то, напэўна, гэта добрая навіна.

В спортивном плане переход Громыко в «МЛ» могут «спасти» лишь еврокубки

Аўтар: Мікіта Пастухоў.

Фото: Мікіта Пастухоў, уласны архіў Сяргея Гусара.

2

0

0

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
Футбол

13.02.26 21:04

Сергей Корниленко отреагировал на жеребьевку Лиги наций для сборной Беларуси

«Верю, что мы можем преподнести сюрприз».

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
Футбол

13.02.26 18:18

«Дикие ошибки», «бесхребетность»… Седнев жестко раскритиковал игроков после победы в спарринге

Причем волевой.

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
Футбол

13.02.26 17:32

Гол с пенальти принес «Витебску» победу над «Арсеналом» на Winter Cup-2026

Его забил новобранец.

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
Футбол

13.02.26 16:06

Экс-гулец МТЗ-РІПА ксёндз Гусар падзяліўся меркаваннем пра пераход Грамыкі ў «МЛ Віцебск»

«Добрая навіна».

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
Футбол

13.02.26 16:00

Экс-футбалiст ксёндз Сяргей Гусар пракаментаваў лёсаванне Лігі нацый для Беларусі

Ёсць і такое меркаванне.

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
Футбол

13.02.26 15:27

Брестское «Динамо» взяло защитника у «Минска»

Подписав контракт на три года.

Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
Футбол

13.02.26 14:32

Спортивный менеджер назвал среднюю зарплату в Betera-высшей лиге

Эквивалентна средней по стране.