Былы футбаліст, а зараз ксёндз Сяргей Гусар у інтэрв'ю betnews.by адказаў на пытанне пра трансфер Валера Грамыкі ў «МЛ Віцебск».
Ксёндз Гусар распавёў, як беларусы занялі 8-е месца на каталіцкім Еўра
— Ці здзівіў вас пераход аднаго з лідараў нацыянальнай зборнай Валерыя Грамыкі ў віцебскі «МЛ»?
— Шчыра кажучы, здзівіў. Але хто я такі, каб ацэньваць дзеянні чалавека, які сам вольны выбіраць себе месца працы? Валер адназначна футбаліст высокага класу, які гуляў і у Лізе чэмпіёнаў. І калі гулец такога ўзроўню захацеў вярнуцца ў Беларусі, то, можа, гэта паслужыць на карысць нашаму чэмпіянату, каб трошачку на іншы ўзровень ён падняўся. І я лічу, калі футбаліст такога ўзроўню вяртаецца ў Беларусь, то, напэўна, гэта добрая навіна.
В спортивном плане переход Громыко в «МЛ» могут «спасти» лишь еврокубки
Фота: ФК «МЛ Віцебск».








