Былы футбаліст слонімскага «Камунальніка» і юнацкіх каманд МТЗ-РІПА, а зараз ксёндз Сяргей Гусар у інтэрв'ю betnews.by расказаў пра жыццё сучасных святароў.
— Цікава, таму што ў мяне вобраз ксяндза ў дзяцінстве быў крышачку іншы — гэта такі строгі дагматычны чалавек, і менавіта так прыкладна мне казала мая бабуля. А тут ксёндз гуляе ў футбол!
— Мы, святары, такія ж людзі, як і ўсе. Ты класна кажаш, што раней у ксяндзоў быў другі вобраз, які сфарміраваўся ў нашых бабуль і дзядуль. А мы, святары, з моладдзю можам і ў футбол пагуляць, і разам на шавуху схадзіць:)
— Значыць, сучасны святар можа з'есці фастфуд?
— Ды ўвогуле без праблем! Галоўнае, каб у меру! Тым больш я тры гады пражыў на поўдні Італіі, дзе, акрамя каталіцтва, ёсць яшчэ дзве «рэлігіі» — футбол і ежа. Мне гэта перадалося. Я вельмі люблю смачна паесці, вельмі люблю нешта новае спрабаваць і, як ужо казаў, магу на шаўрму схадзіць і з моладдзю, і з братамі-капуцынамі.
Памятаеце экс-футбаліста, які стаў ксяндзом? Мы з ім паразмаўлялі
Фота: Мікіта Пастухоў.